Размер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Обычная версия сайта
Поиск

У адпаведнасці з артыкулам 193 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану вызначаецца як у мэтах абароны асабістых немаёмасных і маёмасных праў грамадзян, так і ў дзяржаўных і грамадскіх інтарэсах.

Нараджэнне, заключэнне шлюбу, усынаўленне (удачарэнне), устанаўленне мацярынства і (або) бацькоўства, змена імя, а таксама скасаванне шлюбаў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам аб шлюбе і сям'і, падлягаюць абавязковай рэгістрацыі ў органах, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану.

Гэтыя найважнейшыя падзеі і факты ў жыцці людзей, якія маюць юрыдычнае значэнне, якія называюцца актамі грамадзянскага стану, у сукупнасці характарызуюць грамадзянскі стан чалавека.

Грамадзянскі стан абумоўлівае комплекс праў і абавязкаў, г.з. прававы статус асобы. Пад грамадзянскім станам разумеюцца праваздольнасць, дзеяздольнасць, грамадзянства, прыналежнасць грамадзяніну пэўнага ўласнага імені, імені па бацьку і прозвішча, а таксама яго сямейнае палажэнне. Усё гэта характарызуе месца чалавека ў грамадстве і яго сувязі з другімі людзьмі.

Прынцыпамі дзейнасці органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, з'яўляюцца:

  • строгае прытрымліванне законнасці пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;

  • правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў мэтах абароны асабістых немаёмасных і маёмасных праў грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.

Асноўнымі задачамі аддзелаў загса з'яўляюцца:

1. правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ў мэтах абароны асабістых немаёмасных і маёмасных праў грамадзян, у дзяржаўных і грамадскіх інтарэсах;

2. папулярызацыя новых грамадзянскіх абрадаў урачыстай рэгістрацыі шлюбу і нараджэння дзіцяці, у тым ліку беларускіх народных абрадаў, накіраваных на ўмацаванне сям'і;

3. прававая асвета насельніцтва па пытаннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і і парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

Аддзелы загса ў мэтах выканання ўскладзеных на іх задач ажыццяўляюць наступныя функцыі:

1. ажыццяўляюць рэгістрацыю нараджэння, смерці, заключэння шлюбу, усынаўлення (удачарэння), устанаўлення бацькоўства і (або) мацярынствы, змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, скасавання шлюбу ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам аб шлюбе і сям'і;

2. уносяць змяненні, дапаўненні, выпраўленні ў запісы актаў грамадзянскага стану;

3. аднаўляюць і анулююць запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэнняў судоў;

4. у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, выдаюць паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, даведкі, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, даведкі аб запісе акта грамадзянскага стану, даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу, а таксама даведкі, звязаныя з другімі дзеяннямі аддзела загса;

5. выдаюць копіі запісаў актаў грамадзянскага стану па запытах суда, пракуратуры, органаў крымінальнага праследавання, натарыусаў у сувязі са знаходжаннем спраў у іх вытворчасці, а таксама консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый, органаў загса, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, органаў прымусовага выканання, другіх дзяржаўных органаў (службовых асоб) у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;

6. разглядаюць пытанне аб зніжэнні шлюбнага ўзросту і ажыццяўляюць зніжэнне шлюбнага ўзросту ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

7. забяспечваюць па жаданні бацькаў урачыстую рэгістрацыю нараджэння дзіця і ўрачыстую рэгістрацыю заключэння шлюбу пры жаданні на гэта асоб, якія ўступаюць у шлюб, у тым ліку па індывідуальным сцэнарыі;

8. праводзяць па жаданні грамадзян юбілейныя ўрачыстасці, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;

9. прымаюць ад гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання),  пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў першыя і другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, правяраюць правільнасць іх афармлення;

10. вядуць ва ўстаноўленым парадку ўлік запісаў актаў грамадзянскага стану, а таксама забяспечваюць захоўванне першых экзэмпляраў запісаў актаў грамадзянскага стану і другіх дакументаў на працягу ўстаноўленых тэрмінаў;

11. накіроўваюць другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, якія падлягаюць статыстычнай апрацоўцы, у органы дзяржаўнай статыстыкі;

12. прадстаўляюць у галоўнае ўпраўленне юстыцыі ўстаноўленыя справаздачы ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, па пытаннях дзейнасці аддзела загса, гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання),  пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў;

13. ажыццяўляюць прыём грамадзян і разглядаюць звароты грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, у тым ліку па заяўным прынцыпе «адно акно»;

14. забяспечваюць улік, захоўванне і выкарыстанне бланкаў пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, а таксама захоўванне гербавых пячатак;

15. вывучаюць і абагульняюць практыку прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, уносяць у галоўнае ўпраўленне юстыцыі прапановы па распаўсюджванні станоўчага вопыту работы органаў загса;

16. праводзяць лекцыі, размовы сярод насельніцтва, выступаюць у сродках масавай інфармацыі з растлумачэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;

17. аказваюць дадатковыя платныя паслугі, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;

18. распрацоўваюць і ўкараняюць новыя грамадзянскія абрады ўрачыстай рэгістрацыі заключэння шлюбу і нараджэння дзіцяці, у тым ліку з выкарыстаннем беларускіх народных традыцый, накіраваныя на ўмацаванне сям'і;

19. правяраюць прытрымліванне заканадаўства Рэспублікі Беларусь службовымі асобамі гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;

20. правяраюць улік і захоўванне бланкаў пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання),  пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтах;

21. выконваюць іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам.