Размер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Обычная версия сайта
Поиск

Прадастаўленне інфармацыі з АДР

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2009 г. №229 «Аб Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў»

Пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 10 сакавіка 2009г. №25 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вядзення Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў»


Прадастаўленне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – АДР) на тэрыторыі Віцебскай вобласці ажыццяўляецца галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, раённымі (Наваполацкім гарадскім) выканкамамі, адміністрацыямі раёнаў г. Віцебска.

Дакументы, якія прадстаўляюцца зацікаўленай асобай:

  • заява;
  • дакумент, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны. 

Пры асабістым звароце заяўнік павінен прад'явіць дакумент, які засведчвае асобу.


Тэрмін прадастаўлення звестак з АДР
 

для фізічных асоб - 5 каляндарных дзён;
для юрыдычных асоб, у тым ліку для дзяржаўных органаў - 7 каляндарных дзён.

Тэрмін дзеяння выпіскі з АДР – бестэрмінова.

Заявы аб прадастаўленні звестак з АДР могуць быць прадстаўлены ў электронным выглядзе пры дапамозе вэб-партала АДР у Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым дзяржаўная пошліна аплачваецца пры дапамозе выкарыстання аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП).

За прадастаўленне інфармацыі з АДР збіраецца дзяржаўная пошліна ў памеры 1 базавай велічыні за кожны экзэмпляр выпіскі па кожнай юрыдычнай асобе, індывідуальным прадпрымальніку.

Памер базавай велічыні складае 25,5 рубля.


Рахункі для аплаты дзяржаўнай пошліны

 
Ад выплаты дзяржаўнай пошліны за прадастаўленне інфармацыі з АДР вызваляюцца

  • грамадзяне – па запытах аб суб'ектах прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой, зборам і распаўсюджваннем (у тым ліку ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт) інфармацыі аб фізічных асобах у мэтах іх знаёмства, дзейнасць па аказанні псіхалагічнай дапамогі, а таксама па запытах аб прадастаўленні інфармацыі, якая змяшчаецца ў АДР, у мэтах абароны праў спажыўцоў, налічэння пенсій, сацыяльных дапамог і іншых сацыяльных выплат;

  • дзяржаўныя органы, іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь або Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй, а таксама суды і натарыусы;

  • дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, якія назначаюць і выплачваюць дзяржаўныя дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, - па запытах аб прадастаўленні інфармацыі, неабходнай для прызначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама для праверкі прадстаўленых грамадзянамі дакументаў і (або) звестак.

Іншыя катэгорыі плацельшчыкаў вызваляюцца ад дзяржаўнай пошліны ў выпадках, устаноўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 

У пацвярджэнне факта выплаты дзяржаўнай пошліны прадастаўляюцца квітанцыя банка, арганізацыі сувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, мясцовага выканаўчага і распарадчага органа; дадатковы экзэмпляр плацежнай інструкцыі, экзэмпляр плацежнай інструкцыі, складзены на папяровым носьбіце пры ажыццяўленні электронных выплат, з адзнакай банка аб іх выкананні (у адзнацы банка павінны змяшчацца дата выканання плацежнай інструкцыі, арыгінальны штамп банка і подпіс адказнага выканаўцы).

 Дзяржаўная пошліна можа аплачана пры дапамозе  АРІП. 


 Асобы, адказныя за прадастаўленне інфармацыі з АДР у галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама:

Жойдзь Святлана Юр'еўна – начальнік аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў (каб. 82, тэл. 67-97-78; прыём грамадзян: панядзелак – пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00);

у выпадку часовай адсутнасці – Пашкевіч Аксана Васілеўна – намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў (каб. 80, тэл. 67- 66-79; прыём грамадзян: з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00).

 

Узор заявы грамадзяніна аб прадастаўленні выпіскі з АДР

Узор заявы юрыдычнай асобы аб прадастаўленні выпіскі з АДР