Размер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Обычная версия сайта
Поиск

Выдача паўторнага пасведчання

Адміністрацыйная працэдура № 5.9.
Выдача паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану.

Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:

  • заява (падаецца ў ходзе асабістага прыёму);

  • пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу

  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы;

  • дакумент, які пацвярджае змяненне прозвішча або іншых даных грамадзяніна, - у выпадку іх змянення.

 
Памер платы, якая збіраецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры – 1 базавая велічыня (29 рублёў).


*** Рэквізіты для аплаты пры звароце ў групу архіва органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, галоўнага ўпраўлення юстыцыі:

За выдачу паўторнага пасведчання

Атрымальнік выплаты – ГУ МФ ІРБ па Віцебскай вобласці (Акцябрскі р-н) г. Мінск, ААТ «ААБ «Беларусбанк»

АКВВВY2X, УНУР 795

р/рахунак BY13AКBB36023020000430000000,

код плат. 03002 УНП 300594330

дзяржпошліна: 1 баз. велічыня


 

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры - 
7 дзён з дня падачы заявы – пры наяўнасці адпаведнага запісу акта грамадзянскага стану,
пры адсутнасці такога запісу – 1 месяц.

Тэрмін дзеяння дакумента, які выдаецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры - бестэрмінова.

У выпадку поўнага вызвалення грамадзяніна ў адпаведнасці з заканадаўствам ад унясення платы, якая збіраецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, грамадзянін замест дакумента, які пацвярджае ўнясенне платы, прадстаўляе дакумент, які пацвярджае права на такое вызваленне, а ў выпадку частковага вызвалення апрача дакумента, які пацвярджае ўнясенне платы, – дакумент, які пацвярджае права на частковае вызваленне.

Згодна пункта 108 Палажэння аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і выдачы дакументаў і (або) даведак органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2005 г. № 1454 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2006 г. № 1682), праверка наяўнасці запісу акта грамадзянскага стану праводзіцца за 7 гадоў (за год, прызначаны ў заяве, а таксама тры папярэдных гэтаму і тры наступныя гады) па кнігах рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і метрычных кнігах населенага пункта, прызначанага ў заяве.