Размер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Обычная версия сайта
Поиск

АРХІЎНЫ ФОНД ЗАПІСАЎ АКТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ

У групе архіва органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, аддзела натарыяту, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама (далей – група архіва) на захоўванні знаходзяцца другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, складзеныя на тэрыторыі Віцебскай вобласці за перыяд з 1944 года па цяперашні час. 

Першыя экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану захоўваюцца ў архівах аддзелаў загса райгарвыканкамаў, адміністрацый раёнаў г.Віцебска.

Дакументы па гісторыі Віцебскай губерні да 1917 года знаходзяцца на захоўванні ў дзяржаўнай установе «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» па адрасе; вул. Кропоткина, д. 55, 220002, г.Мінск, Рэспубліка Беларусь, е-mail: niab@niab.by.

 У групе архіва маюцца часткова захаваныя, па некаторых гадах і па некаторых раёнах:         

           1.6 кніг запісаў актаў грамадзянскага стану Чашніцкага раёна за 1923, 1924 гады (аб нараджэнні, заключэнні шлюбу), 1925 год (аб нараджэнні, заключэнні шлюбу, скасаванні шлюбу, смерці), 1928, 1929 гады (аб нараджэнні, заключэнні шлюбу, смерці).

           2.4 кнігі запісаў актаў аб нараджэнні Ветрынскага раёна (у цяперашні час Полацкага раёна) за 1929-1940 гады.

           3.1 кніга запісаў актаў аб нараджэнні, заключэнні шлюбу Сялецкага сельскага Савета Коханаўскага раёна 1924-1927 гады.

           4.1 кніга запісаў актаў аб нараджэнні, смерці Межанского РИК за 1924 год.

           5.1 кніга запісаў актаў аб нараджэнні Тяпинского сельскага Савета Чашніцкага раёна за 1935 год.


Магчымай прычынай частковай захаванасці архіўнага фонда з'яўляюцца падзеі, якія мелі месца падчас Вялікай Айчыннай вайны (знішчэнне дакументаў з прычыны пажару і т.п.).

Іншых дакументаў у групе архіва да 1944 года на захоўванні не маецца.


На захоўванні маюцца другія экзэмпляры адноўленых запісаў актаў аб нараджэнні па аддзелах загса Віцебскай вобласці :

Бешанкаіцкае райбюро загс                     з 1951 года

Багушэўскае райбюро загс                        з 1951 года

Браслаўскае райбюро загс                          з 1949 года

Ветрынскае райбюро загс                           з 1949 года

Віцебскае горбюро загс                                з жніўня 1950 года

Віцебскае райбюро загс                                з 1951 года

Глыбоцкае райбюро загс                             з 1949 года

Гарадоцкае райбюро загс                             з 1950 года

Дзісненскае (Міёрскае) райбюро загс        з 1949 года

Докшыцкае райбюро загс                             з 1949 года

Дрысенскае райбюро загс                             з 1951 года

Дубровенскае райбюро загс                         з 1950 года

Дунілавіцкае райбюро загс                           з 1949 года

Коханаўскае райбюро загс                            з 1950 года

Лепельскае   райбюро загс                            з 1950 года

Лёзненскае райбюро загс                              з 1950 года

Мехаўскае   райбюро загс                             з 1950 года

Арэхаўскае райбюро загс                              з 1951 года

Аршанскае горбюро загс                               з 1951 года

Асвейскае райбюро загс                                з 1950 года

Пліскае райбюро загс                                     з 1949 года

Полацкае горбюро загс                                  з 1949 года

Полацкае райбюро загс                                  з 1949 года

Пастаўскае райбюро загс                               з 1949 года

Расонскае   райбюро загс                               з 1950 года

Сененскае райбюро загс                               з 1950 года

Сіроцінскае (Шумілінскае) райбюро загс   з 1953 года

Суражскае   райбюро загс                              з 1950 года

Талачынскае райбюро загс                            з 1950 года

Ульскае райбюро загс                                  з 1950 года

Ушацкае райбюро загс                                   з 1950 года

Чашніцкае райбюро загс                                з 1950 года

Шаркаўшчынскае райбюро загс                    з 1949 года  

 

Група архіва не ажыццяўляе пошук сваякоў, правядзенне даследаванняў па гісторыі сем'і або пошук біяграфічных дакументаў.

Для пошуку запісу акта грамадзянскага стану патрабуецца паказаць від запісу акта грамадзянскага стану, дату рэгістрацыі, месца рэгістрацыі, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, у дачыненні якога складзена запіс.

Згодна п. 108 Палажэння аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і выдачы дакументаў і (або) даведак органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.12.2005 № 1454 (у рэдакцыі ад 19.12.2006 № 1682), праверка праводзіцца за 7 гадоў (за год, прызначаны ў заяве, а таксама за тры папярэдных гэтаму і тры наступныя гады).