Размер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Обычная версия сайта
Поиск

Парадак прастаўлення апастыля

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян"
(вынятка)            

18.19. Прастаўленне апастыля на афіцыйным дакуменце, складзеным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:

Найменне адміністрацыйнай працэдуры

18.19.1. пры звароце асобы, якая знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь

Дзяржаўны орган (іншая арганізацыя), у які грамадзянін павінен звярнуцца

Міністэрства адукацыі, Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі,
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта,
галоўнае консульскае ўпраўленне, консульскі пункт Міністэрства замежных спраў

Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

афіцыйны дакумент, аформлены ва ўстаноўленым парадку,
на якім неабходна праставіць апастыль
 

дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

0,5 базавай велічыні

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

1 дзень з дня прад'яўлення дакумента, а пры неабходнасці правядзення спецыяльнай праверкі,
запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый-15 дзён

Тэрмін дзеяння даведкі, іншага дакумента (рашэння), якія выдаюцца (прымаецца) пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

на тэрмін дзеяння дакумента, на якім прастаўляецца апастыль

 

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156 "Аб зацвярджэнні адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2009 г. № 193 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь"
( вынятка)

13.9. Прастаўленне апастыля на афіцыйным дакуменце, складзеным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:

Найменне адміністрацыйнай працэдуры

13.9.1.Прастаўленне апастыля на афіцыйным дакуменце, складзеным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Орган, упаўнаважаны на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры

Мінадукацыі, галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама,галоўнае консульскае ўпраўленне, консульскі пункт МЗС

Пералік дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі ва ўпаўнаважаны орган для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

афіцыйны дакумент, аформлены ва ўстаноўленым парадку, на якім неабходна праставіць апастыль

дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы 

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

1 дзень з дня прад'яўлення дакумента, а пры неабходнасці правядзення спецыяльнай праверкі, запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый-15 дзён

Тэрмін дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

на тэрмін дзеяння дакумента, на якім прастаўляецца апастыль

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

0,5 базавай велічыні